|
|||||||||||
|
|
Новыя галасы ў "Акордзе" "Літаратура і мастацтва". 19.11.2004 Конкурс маладых эстрадных выканаўцаў "Белазаўскі акорд" ладзіцца ў Жодзіне трэці год запар. Ен зрабіўся ўжо не толькі неад'емнай часткай галоўнага гарадскога свята - Дня машынабудаўнікоў, але й адмысловай музычнай візітоўкай Жодзіна. "Белазаўскі акорд" прыходзіць туды разам з залатой восенню і збірае на спаборніцтва маладых эстрадных спевакоў з розных куткоў Беларусі. Вось і гэтым разам арганізатары атрымалі 62 заяўкі з 27 гарадоў нашай краіны. Пасля руплівага адбору да ўдзелу ў конкурсе было дапушчана 16 чалавек, якія выступалі ў двух турах: у 1-м выконвалі песню беларускіх аўтараў, у 2-м - твор на ўласны выбар. Працавала аўтарытэтнае журы на чале з вядомым беларускім кампазітарам - песенінкам Валерыем Івановым. Склад канкурсантаў селета аказаўся даволі моцным, і было няпроста вызначыць пераможцаў. Фаварыткамі конкурсу сталі дзве таленавітыя дзяўчынкі - Вольга Краўчуковіч са Стоўбцаў і Алеся Дымнікава з Наваполацка, якім было прысуджана адпаведна I і II месцы. Студэнтка БДУ культуры Вольга Краўчуковіч зрабіла ў Жодзіне сапраўдны фурор. Дастаткова сказаць, што на другі дзень падчас выступлення Вольгі на строга рэгламентаваным канцэрце - закрыцці, пасля таго, як ей уручылі галоўны прыз - хатні кінатэатр (!), - публіка наладзіла такую авацыю, што выканаўца проста не магла сысці са сцэны і на "біс" праспявала яшчэ адну песню, якая не ўваходзіла ў конкурсную праграму і толькі падкрэсліла прафесіяналізм маладой спявачкі, яе высокую выканальніцкую культуру, прыгожы моцны голас шырокага дыяпазону, уменне раскрыць вобраз песні, змест тэксту. У Вольгі есць усе шансы увайсці ў кагорту вядучых эстрадных выканаўцаў краіны. Магчыма, перамога ў "Белазаўскім акордзе - 2004" - першы значны крок на гэтым шляху. Алеся Дымнікава прыемна ўразіла прыгожым голасам (дарэчы, селета яна заканчвае Наваполацкае музычнае вучылішча па класе вакала), але ей не хапіла спанатранага менеджэра, які дапамог бы распрацаваць для яе пэўны стыль у прычосцы і сцэнічным строі. А вось абедзве ўладальніцы 3-й прэміі - Алеся Кульша з Маладзечанскага раена і Іна Юдко з Магілева - якраз-такі звярнулі на сябе ўвагу кідкімі касцюмамі і імкненнем тэатралізаваць выступленне, зрабіць з песні маленькае шоу. Усе гэтыя якасці, бліскуча прадэманстравала і яшчэ адна ўдзельніца конкурсу - Дзіяна Лугіна з Баранавіч. Вельмі шкада, што гэтая таленавітая дзяўчынка не трапіла ў лік прызераў конкурсу, а атрымала толькі спецпрыз "За артыстызм і сцэнічную абаяльнасць". Старшыні журы В. Іванову даспадобы больш прыйшлася сексапільная, але далека не самая адораная як выканаўца І. Юдко, а не сціплая, але непераймальна шчырая і абаяльная Д. Лугіна. Увогуле, меркаванні В. Іванова ў ацэнках канкурсантаў шмат у чым разыходзіліся з пунктам гледжання большасці членаў журы, сярод якіх былі паэт Уладзімір Карызна, спявачка Аляксандра Кірсанава, прадзюсер і кампазітар Сяргей Ждановіч… Чарговы конкурс "Белазаўскі акорд-2005" адбудзецца ў Жодзіне роўна праз год. Што станецца за гэты час з пераможцамі селетняга спаборніцтва? Ці апынуцца яны ў полі зроку спрактыкаваных прадзюсераў, ці трапяць у папулярныя тэлепраграмы, як адбылося гэта з Дар'яй Урызчанкай, якая на "Белазаўскім акордзе-2003" атрымала 2-ю прэмію, а селета "засвяцілася" ў тэлепраекце "Народны артыст"? Ці вернуцца дадому, у глыбінку, не маючы магчымасці ўдасканальвацца, выступаць на прафесійнай сцэне, папаўняць рэпертуар новымі песнямі, як пераможца ўсе таго ж "Белазаўскага акорда-2003" Наталля Нарко з Дзяржынска? Селета яна ўдзельнічала ў канцэрце-закрыцці як ганаровая госця і спявала тыя ж 2 песні з леташняга конкурснага рэпертуару. За ўвесь год дзяўчынцы не знайшлося месца ў ніводным з айчынных тэлепраектаў, у ніводнай радыепраграме. З іншага боку, член журы С. Ждановіч, прадзюсер моднай цяпер спявачкі Улады, ад імя Аляксандра Ціхановіча запрасіў у папулярную праграму канала СТБ "Хіт-момант" трох канкурсантаў: усе тую ж Іну Юдко, Аляксандру Сярожнікаву з Магілева і жодзінца Рамана Чупраева, які атрымаў на конкурсе прыз глядацкіх сімпатый. Зразумела ж, прадзюсер мае права на ўласны выбар. Але чаму ў "Хіт-момант" не трапілі непасрэдныя пераможцы конкурсу, для мяне ўсе ж засталося незразумелым. "Белазаўскі акорд" селета займеў уласны гімн, які напісалі бацька і сын Карызны - вядомы паэт і вядомы кампазітар, якія вельмі хваляваліся, слухаючы сваю песню ў выкананні ўсіх удзельнікаў конкурсу. Дарэмна хваляваліся! Песня цалкам атрымалася, - зрэшты, як і ўсе, што датычыць арганізацыі і правядзення гэтай імпрэзы. Прынамсі, яе адзнакай зрабіліся выдатная рэжысура абодвух конкурсных канцэртаў, добрая праца гукарэжысера, аўтарытэтны склад журы і вельмі салідныя прызы - буйнагабарытныя тэлевізары і каштоўныя падарункі, якімі забяспечыў канкурсантаў завод БелАЗ на чале з яго генеральным дырэктарам, Героем Беларусі Паўлам Марыевым. Дарэчы, і на гэты раз легендарны Павел Марыеў не адмовіўся ад традыцыі ўрачыста адкрыць конкурс і прысутнічаць на спаборніцтве яго ўдзельнікаў. Зноў-такі, добрая традыцыя, якае надае "Белазаўскаму акорду" яшчэ большую саліднасць і ўрачыстасць. Ды нават тое, што пастаяннымі вядучымі жодзінскага конкурсу з'яўляюцца зоркі беларускага тэлебачання Ларыса Грыбалева і Ягор Хрусталеў, - таксама адметнасць. Тым больш шкада, што беларускія тэлеканалы не занатоўваюць на стужку падзеі конкурсных дзен. "Карцінка", як кажуць тэлевізійшчыкі, атрымалася б надзіва прыгожая - і па тым, што адбываецца на сцэне, і па тым, як цепла прымае маладых спевакоў перапоўненая зала Палаца культуры БелАЗа. У ліку падарункаў, якія атрымалі ўсе 16 удзельнікаў конкурсу, аказаліся аператыўна зробленыя кампакт-дыскі з запісамі ўсіх выканаўцаў "Белазаўскага акорда-2004". Ці пачуюць гэтыя запісы слухачы айчынных радыеканалаў? Як хацелася б, каб тыя дыскі не былі ўсяго толькі памятнымі сувенірамі для хатняга карыстання. Бо не для таго ж ладзіцца "Белазаўскі акорд"! Але далейшы лес канкурсантаў, бадай, не возьмецца прадсказаць ніхто. Хаця выступленне ў Жодзіне дае ім шанц заявіць пра сябе, вызначыцца на эстрадным небасхіле, праверыць уласныя магчымасці. І менавіта гэтым карысны конкурс, які зрабіўся ўжо часцінкай гісторыі беларускай эстрады апошніх гадоў. Вольга БРЫЛОН |
||||||||||
| |||||||||||